Ці працягне расці ВУП?



Эканаміст Леў Марголін распавёў пра перспектывы росту унутранага валавага прадукта ў краіне.

Белстатам зроблена першая ацэнка валавога ўнутранага прадукту (ВУП) за студзень-чэрвень 2017 года. Аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў 47,3 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах вырас на 1% да ўзроўню першага паўгоддзя 2016 года.

Улады Беларусі спадзяюцца па выніках 2017 года на прырост беларускай эканомікі на 1,7%, хаця міжнародныя фінансавыя інстытуты ў пачатку года прадракалі зніжэнне ВУП Беларусі на 0,5-1,5%.

Леў Марголін: Рост ВУП на 1 адсотак – зусім не дасягненне, бо ўсё гэта знаходзіцца ў межах статыстычнай пагрэшнасці. Больш за тое, гэты рост не з’яўляецца тэндэнцыяй. Калі на працягу года ВУП захавае гэты самы рост на 1 адсотак, то ўжо будзе добра. А зараз эканоміка знаходзіцца на шалях і хіснуць яе можа як у адзін бок, так і ў другі. Таму ў першым паўгоддзі ёсць рост ВУП, а ў другім сітуацыя можа змяніццца ў супрацьлеглы бок.

РР: Што зараз стала нагодай для росту ВУП?

Леў Марголін: Найперш – вырашэнне нафтагазавай спрэчкі з Расеяй. Тое, што замінула ў мінулым годзе, у гэтым вырашылася, а таму адбылося невялікае ажыўленне эканомікі.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя