Гайнаўскі ліцэй сёлета прыме больш вучняў



80 ахвотных прыняў на новы навучальны год гайнаўскі Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай як дадатковай мовай навучання. Гэта на 20 вучняў больш, чым у мінулым годзе. З увагі на вялікае зацікаўленне замест трох могуць сёлета ўзнікнуць чатыры класы ў гайнаўскім ліцэі, кажа віцэ-дырэктар Ніна Лукасік.

Зацікаўленне ёсць. І больш вучняў прыйшло ў параўнанні з мінулым годам. Думалі, што будзе менш, таму прыемна здзіўленыя вынікамі набору на гэты навучальны год. Магчыма, будзем планаваць стварэнне чатырох класаў, усё ж 80 чалавек прыйшло да нас.

Гэта не адзіныя змены, якія чакаюць беларускі ліцэй. Яўгена Сачко пасля 25 гадоў на пасадзе дырэктара можа замяніць цяперашні віцэ-дырэктар комплексу школ у Нарве Ігар Лукашук.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка