У Дубічах Царкоўных можа быць дэмантаваны помнік



Помнік у гонар загінулым на тэрыторыі гміны Дубічы Царкоўныя можа быць дэмантаваны. „Пакуль што бюро ваяводы звярнулася да войта гміны, каб вызначыць кошт дэмантажу,” – кажа Лявон Малашэўскі.

– Дэмантаж такога помніка патрабуе сродкаў. Ніякіх паспешных дзеянняў мы пакуль не робім. Жыхары гміны негатыўна ставяцца да гэтай справы. Таму што гэты помнік быў усталяваны не для сістэмы, а для канкрэтных людзей, імёны якіх ёсць на гэтым помніку, якія загінулі. Але не па ўласнаму жаданню атрымалі гэты загад, таму мусім выконваць.

З польскіх гарадоў і мястэчак знікнуць камуністычныя помнікі. Парламент прыняў папраўку закона аб дэкамунізацыі публічнай прасторы. Цяпер ваявода, пасля кансультацыяў з Інстытутам нацыянальнай памяці, будзе вызначаць, якім помнікам быць.

У 1985 годзе ўлады гміны Дубічы Царкоўныя ўсталявалі помнік загінулым на тэрыторыі гміны жаўнерам Чырвонай Арміі.

Ужо ў мінулым годзе польскія ўдалы вырашылі аб змене назваў вуліцаў, плошчаў ды будынкаў, якія прапагандуюць камунізм.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя