Зварот Тактычнай групы „Беларусь” да ўраду i грамадскасці Украiны



20-21 лiпеня Кiеў наведае Аляксандар Лукашэнка, адбудуцца сустрэчы з кiраўнiцтвам Украiны.

Байцы Тактычнай групы „Беларусь” з гэтай нагоды на сваёй старонцы ў Facebook размясцілі зварот да кіраўніцтва Украіны.

Наш зварот да прадстаўнікоў Украіны, якія будуць сустракацца з дэлегацыяй Рэспублікі Беларусь.

Просім вас, падчас сустрэчы падняць наступныя пытаннi: 

1. Спынiць крымiнальны пераслед беларускiх дабраахвотнiкаў, якiя змагаюцца на баку Украiны

2. Даць прававую ацэнку наймiтам-грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, якiя у шэрагах злачынных груповак лнр-днр ваююць на тэрыторыi Украiны i спынiць дзейнасьць у Беларусi арганiзацый, якiя займаюцца вярбоўкай i падрыхтоўкай наймiтаў для лнр-днр.

3. Скасаваць „чорныя спiсы” на мяжы, з-за якiх народныя дэпутаты, грамадскiя дзеячы, журналiсты, прадстаўнiкi творчых элiт Украiны не могу наведаць Беларусь.

4. Даць дазвол на трасляцыю ў тэлевiзiйных сетках Беларусi ўкраiнскiх тэлеканалаў i трансляцыю ўкраiнскiх фiльмаў пра Рэвалюцыю Годнасьцi i расейска-ўкраiнскую вайну на тэлеканалах Беларусi.

5. Спынiць правакацыi, цicк i пераслед родных беларусаў, якiя аддалi сваё жыцьцё за Незалежнасьць Украiны: Героя Украiны Мiхася Жызьнеўскага i байца Тактычнай групы „Беларусь” Алеся Чаркашына.

Мы перакананыя, што рэалiзацыя гэтых 5 пунктаў узмацнiць Украiну i прывядзе да паляпшэньня беларуска-ўкраiнскiх адносiнаў.

За Вашу i Нашу Свабоду!

Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook.com/takt.gr.Bielarus