У Пінкавічах з’явіцца “Калодзеж Якуба Коласа”
У сувязі са 135-годдзем Якуба Коласа на Піншчыне ў вёсцы Пінкавічы, дзе настаўнічаў пісьменнік, з’явіцца “Калодзеж Якуба Коласа”. Зараз гэта тыповы вясковы калодзеж, але са 150-гадовай гісторыяй і знаходзіцца ён, каля былога будынку школы.
Аб’ект добраўладкуюць, з’явіцца альтанка, інфармацыйныя стэнды. Упершыню калодзеж узгадваецца ў сярэдзіне ХІХ-стагоддзя, адзначыў адзін з удзельнікаў ініцыятывы Ігар Салавей:
– Калодзеж Якуба Коласа – гэта ўнікальны гістарычны і прыродны аб’ект, вядомы з 1863 года, калі пабудавалі народнае вучылішча. На падмурку якога зараз стаіць музей. Лічыцца, што калодзеж стварылі на месцы крыніцы, дзякуючы чаму вада ніколі не знікала і мае прыемны смак.
Упарадкаванне адбываецца ў межах праекта “Захаваем крыніцы Пінскага Палесся”, які рэалізуе грамадскае аб’яднанне “Садружнасць Палесся”. Пад праект трапіла 5 унікальных прыродных аб’ектаў, як крыніцы і старажытныя калодзежы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота sb.by