У Магілёве можа адкрыцца беларускі першы клас



У Магілёве прадстаўнікі ўлады і грамадскасці выказалі гатоўнасць у 2018/2019 навучальным годзе стварыць беларускі першы клас у СШ №45.

У абласным цэнтры прайшоў круглы стол па пытаннях папулярызацыі і развіцця беларускамоўнага навучання. Ён быў ініцыяваны Магілёўскай гарадской арганізацыяй Таварыства беларускай мовы і наладжаны гарвыканкамам. Удзел у ім прынялі каля 15 чалавек: чыноўнікі, журналісты, выкладчыкі, грамадскія актывісты. Як заявіла, адкрываючы пасяджэнне, намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка, горад зацікаўлены, каб існуючыя беларускія класы напаўняліся, да таго ж „беларуская мова становіцца любімай беларусамі”. Яна таксама адзначыла, што ў Магілёве рэалізуюцца розныя прапановы па развіцці беларускамоўнай адукацыі.

Паводле БелаПАН