Малдова патрабуе вываду войскаў Расеі з Прыднястроўя



Парламент Малдовы прагаласаваў 21 ліпеня за дэклярацыю аб вывадзе расейскіх войскаў з тэрыторыі Малдовы, паведамляе агенцтва NOI.md.

За дэклярацыю прагаласаваў 61 дэпутат парламенту Малдовы.

Паводле гэтага дакументу, знаходжанне на тэрыторыі Малдовы расейскіх войскаў уяўляе пагрозу для суверэнітэту, цэласнасці і незалежнасці Рэспублікі Малдова.

Выданне publika.md змяшчае тэкст дэклярацыі. 

„Дыслакацыя на тэрыторыі Малдовы значнай колькасці зброі і боезапасаў з Расейскай Федэрацыі ёсць пастаяннай пагрозай для краіны. Парламент заклікае міжнародных пасярэднікаў і назіральнікаў ініцыяваць палітычныя дыскусіі аб пераўтварэнні дзейснага міратворчага механізма ў грамадзянскую місію з міжнародным мандатам”, – сказана ў тэксце дэклярацыі.

Парламент Малдовы заклікае Расейскую Федэрацыю „завяршыць вывад войскаў і боезапасаў з Прыднястроўя”.

Беларускае Радыё Рацыя