Каменны крыж у Межаве – таямнічая святыня



Вялізны каменны Крыж цяпер усталяваны у Аршанскім раёне, у мястэчку Межава, каля былой панскай сядзібы, у якой цяпер адначасова дзейнічаюць праваслаўная царква, крама і клуб.

Да перавозкі ў Межава Каменны крыж знаходзіўся ў вадзе – у рацэ Адроў, каля вёскі Азярцы.

Пра тое, як атрымалася так, што рэліквія апынулася ў рацэ, піша газета «Віцебскія весткі» №9 (384):

«У 1980-х падчас правядзення меліярацыі недалёка ад мяжы з Сенненскім раёнам выпадкова быў знойдзены каменны крыж, але, не палічыўшы яго каштоўнасцю, трактарыст скінуў яго ў раку. У 1986 годзе частка артэфакта з’явілася з-пад вады, і Мікалай Баркоўскі (старшыня Межаўскага сельсавета) разам з калегамі-энтузіястамі яго выцягнуў, усталяваў  каля крыніцы».

У ліпені 2005 года  крыж, нягледзячы на прэтэсты жыхароў вёскі Азярцы,  перавезлі ў Межава. Перавозка крыжа выклікала пратэст жыхароў Азярцоў, якія не хацелі аддаваць святыню і прапорвалі колы машыне, якая вывозіла крыж. А жыхары Межава цяпер усе няшчасці, якія здараюцца ў мястэчку, звязваюць з патурбаванай і гвалтам перавезенай да іх святыняй.

Беларускае Радыё Рацыя