СКА выйшаў у 3-і раўнд Кубку ЕГФ



Менскі гандбольны СКА па суме двух матчаў прабіўся ў трэці раўнд Кубку ЕГФ. У другім матчы ў полькім Забжэ выхаванцы Спартака Мірановіча саступілі тамтэйшаму “Гурніку” з розніцай у тры мячы – 30:33. Аднак за кошт хатняй вікторыі 34:30 далей ідуць менавіта армейцы. Цягам паўторнай гульні здавалася, што СКА прайграе. На 18-й хвіліне лік быў ужо 4:10. Пасля  першага тайму палякі былі наперадзе 15:14. У другой палове менчукі выходзілі наперад. А за 5 хвілін да канца была роўнасць 29:29. І толькі ў канцоўцы беларускія гандбалісты страцілі належную пільнасць.

Галы СКА ў Забжэ закідвалі: Князеў (5), Вайлупаў (5), Бачко (4), Стралец (4), Зайцаў (4), Крыцкі (3), Броўка (2), Хадкевіч (2), Салдаценка (1).

Беларускае Радыё Рацыя