Аляксандр Кабанаў зацікавіўся працай дэпутатаў



Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў з Бярозы пажадаў пазнаёміцца з працай дэпутатаў раённага савета і зрабіць яе публічнай. Ён звярнуўся да старшыні райсавета Мікалая Чыжа з просьбай паведамляць пра пасяджэнні дэпутатаў, на якіх у яго ёсць жаданне прысутнічаць.

Кажа Аляксандр Кабанаў:

– Калі я патраплю на пасяджэнне дэпутатаў мясцовых саветаў, то як назіральнік я змагу зразумець сутнасць іх працы і якія праблемы, у прынцыпе, яны вырашаюць. У той жа час, паразмаўляўшы з людзьмі, я буду ведаць, якія праблемы цікавяць людзей. Гэта ўжо ёсць праца на наступныя выбары.

Паводле Аляксандра Кабанава, работа цяперашніх мясцовых дэпутатаў стане публічнай – будзе агучвацца ў СМІ. Гэта пойдзе на карысць як саміх дэпутатаў, так і людзей, ад імя якіх яны працуюць у райсавеце, упэўнены Аляксандр Кабанаў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза