У Берасці ўстанавілі новыя нацыянальныя рэкорды па зборцы кубіка Рубіка



Школьнікі з Менска ўстанавілі тры нацыянальныя рэкорды па зборцы кубіка Рубіка.

Такі рэзультат падлеткі паказалі на пятым адкрытым міжнародным чэмпіянаце па скораснай зборцы кубіка Рубіка, які прайшоў у Берасці 22-23 ліпеня. У спаборніцтвах па спідкубінгу ўдзельнічалі 42 аматары галаваломкі. У Берасці сустрэліся аднадумцы з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама Кракава, Адэсы, Валгаграда, Масквы і Маскоўскай вобласці. Самаму старэйшаму ўдзельніку споўнілася 33 гады, самаму юнаму – 9 гадоў.

На чэмпіянаце акрамя зборкі традыцыйнага кубіка Рубіка (3x3x3) мацнейшага вызначалі яшчэ ў 17 дысцыплінах. У тым ліку галаваломку збіралі адной рукой, усляпую і нават нагой. На спаборніцтвах было пабіта тры рэкорды. „У дысцыпліне „кубік 2х2” нацыянальны рэкорд Беларусі з адзінкавай спробай (1,50 сек) устанавіў 11-класнік з Менска Уладзіслаў Камінскі. Ён жа пабіў рэкорд краіны ў класічнай зборцы дзвюма рукамі па сярэднім часе з пяці спроб – 8,84 сек. Яшчэ адзін сталічны школьнік Андрэй Молчан устанавіў рэкорд у дысцыпліне „кубік 5х5″ (1 мін 6,21 сек)”, – расказалі арганізатары. Лепшыя рэзультаты спаборніцтва ў Берасці зафіксаваны ў базе Сусветнай асацыяцыі кубіка WCA.

Таксама ў гэтыя дні для жадаючых былі арганізаваны спецыяльныя зоны навучання, дзе можна было спасцігнуць азы спідкубінга, праведзены майстар-класы па зборцы простых форм кубіка.

belta.by