У Міхалове пройдуць «Беларускія фолк-сустрэчы»



«Беларускія фолк-сустрэчы» ў Міхалове гэта вельмі цікавая культурніцкая прапанова для тых, хто хоча пазнаць наша памежжа з яго багатай разнастайнасцю.

Гэтая імпрэза пакажа багацце беларускай культуры. Мэта «Беларускіх фолк-сустрэч» у тым, каб захаваць і развіваць традыцыі, звязаныя з рэгіянальным фальклорам беларускай меншасці.

Падчас «Беларускіх фолк-сустрэч» выступяць лепшыя калектывы з Польшчы і Беларусі. Удзельнікі імпрэзы змогуць паспрабаваць традыцыйную кухню, набыць літаратуру на беларускай мове, а таксама вырабы hand made.

«Беларускія фолк-сустрэчы» арганізаваны Гмінным асяродкам культуры ў Міхалове, пройдуць у мясцовым амфітэатры 5 жніўня. Пачатак а 17-ай гадзіне. Уваход вольны.

 

Беларускае Радыё Рацыя