Павел Усаў: Вета было неабходным



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда зрабіў правільны крок, адхіліўшы два законапраекты аб судах. Гэтак мяркуе Павел Усаў. На думку палітолага, законы, распрацаваныя партыяй “Права і Справядлівасць”, не рэфармавалі б судовую сістэму, а толькі падпарадкавалі б яе выканаўчай уладзе. Рашэнне накласці вета сведчыць таксама пра ўсведамленне прэзідэнтам сваёй адказнасці за спакой у дзяржаве:

– Для прэзідэнта стала зразумела, што, напэўна, хопіць ужо выконваць нейкія загады партыйных лідараў, што ён з’яўляецца прэзідэнтам для ўсіх палякаў, а далейшае прасоўванне ПіСам сваіх ініцыятыў можа паглыбіць сур’ёзным чынам эканамічны крызіс і справакаваць нават даволі сур’ёзныя ўнутраныя канфлікты.

Нагадаем, што на мінулым тыдні па ўсёй Польшчы пракацілася хваля пратэстаў супраць новых законаў пра суды. У выніку прэзідэнт Анджэй Дуда наклаў вета на два з трох законапраектаў.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава