Махінацыі можна было спыніць адразу
У Магілёўскай вобласці затрымалі махінатараў па продажы і ўстаноўцы фільтраў для ачысткі вады, якія дзейнічалі на працягу года. Пра гэта паведаміла 20 ліпеня дзяржаўная газета «Савецкая Беларусія». Паслугу каля 100 рублёў новымі прапаноўвалі ў два і болей разы даражэй.
Але махінацыі з устаноўкай фільтраў для ачысткі вады ў Беларусі можна было спыніць яшчэ год таму ў Бярозаўскім раёне, – гавораць грамадскі актывіст Анатоль Сахаруша і дэпутат Першамайскага сельвыканкама і стараста вёскі Жычын Валер Білібуха:
— Калі ў Кабаках паўстала пытанне няякаснай пітной вады на сходзе, дзе былі чыноўнікі з райвыканкама, быў участковы былі спецыялісты Бярохаўскага ЖКГ, мы уздымалі тое, што па Кабаках ходзяць махінатары і прапаноўваюць людзям усталяваць фільтры. Але неяк гэта ўлада прапусціла між вушэй, нібы так і павінна быць.
— І прадстаўнікі ўлады, і ўчастковы мясцовы што сказалі? — Не, гэта ўсё нармальна, гэта там такія прадрымальнікі.
Паводле Анатоля Сахарушы, пад час устаноўкі фільтраў у вёсцы Кабакі ён падыходзіў да гэтых людзей, цікавіўся, хто яны, ці ёсць ліцэнзія, сертыфікат на фільтры. Адказалі, што пакажуць пад час устаноўкі яму фільтра.
Сход у вёсцы Малеч быў роўна год таму. І калі б праваахоўныя органы і ўлады аднесліся ўважліва да папярэджання актывістаў, то абманутых было б нашмат менш.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя