Маляўнічыя руіны царквы ў Межаве: алтар і крыж



Межава – мястэчка ў Аршанскім раёне. Афіцыйны праваслаўны прыход Межава існуе ў былой панскай сядзібе разам з клубам і крамамі, але жыхары Межава ўшаноўваюць традыцыйную святыню  – Пакроўскую царкву.

У разбуранай царкве бачым самаробны алтар, сюды перанесены старажытны каменны крыж, знойдзены ў зямлі (не блытаць з крыжам, які знойдзены ў вадзе і стаіць у цэнтры Межава).   

Крыж і выявы Маці Божай абараняюць руіны храма ад вандалаў.  

Першапачаткова гэта ўніяцкая царква – Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Царква гэтая была вельмі прыгожая.

У 1839 году ўніяцкая царква была перададзена праваслаўнай, як і мноства іншых храмаў Беларусі.

У 1886 годзе царква была перабудаваная Канстанцінам Любамірскім, сынам Ксаверыя Любамірскага ў псеўдарускім стылі.

Пасля рэвалюцыі царкву зачынілі, і ў будынку месцілася школа.  У 1942 годзе царква зноў была перададзена вернікам і дзейнічала да 1952 года.

Магчыма, калісьці на гэтым месцы было паганскае капішча. Такія месцы называюць месцамі сілы.

Жыхары Межава знайшлі каля царквы каменны крыж і паклалі ў алтарную частку.

Беларускае Радыё Рацыя