„Rockowisko Hajnówka 2017”



У суботу 29-га ліпеня ў Гайнаўцы пройдзе фестываль „Rockowisko Hajnówka 2017„. Фанаты року пачуюць гурты, якія выконваюць музыку розных напрамкаў.

Кажа галоўны арганізатар фестывалю Тамаш Ціханюк:

– Павінна быць вельмі добрая музыка, якой няма ў афіцыйных медыях, незалежны андэрграўнд. Стараемся, каб была музыка розных накірункаў, а таксама каб выступілі найлепшыя гурты з Гайнаўшчыны.

Запланаваны выступ на фестывалі рок-гурта „:B:N:” (Беларусь), на жаль, не адбудзецца. Прычынай стала кепскае  самапачуванне лідара і вакаліста гурта Алеся Лютыча.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя