Колькасць беларусаў, якія з’язджаюць на заробкі за мяжу, павялічваецца



Колькасць беларусаў, якія з’ехалі на заробкі за мяжу, вырасла ў першым паўгоддзі 2017 года на 23,77%, амаль 60% з іх з’ехалі ў Расею, сведчаць дадзеныя Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Як паведамілі ў МУС, за студзень-чэрвень з Беларусі за мяжу на заробкі з’ехалі 5018 чалавек супраць 3825 ў 2016 годзе.

Амаль 59,61% або 2991 чалавек, адправіліся на заробкі ў Расею, 1119 чалавек з’ехалі ў Польшчу, 432 – у ЗША, удакладнілі ў міністэрстве.

У той жа час, адзначылі там, колькасць працоўных мігрантаў, якія прыехалі ў Беларусь, скарацілася за першае паўгоддзе на 22,19%.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за студзень-чэрвень у Беларусь для працы заехалі 8627 працоўных мігрантаў супраць 11087 за аналагічны леташні перыяд.

Больш за ўсё працоўных мігрантаў прыбыла ў Беларусь з Кітая – 3086. У тройцы лідараў таксама Украіна (2339) і Расея (1222). З Арменіі на працу ў Беларусь прыехалі 196 чалавек, з Казахстана 153, з Кыргызстана 28, паведамілі ў МУС.

У першым паўгоддзі 2017 года беларусы выязджалі на заробкі ў 22 краіны, у той жа час у Беларусь прыязджалі працоўныя мігранты з 70 краін свету, дадалі ў міліцэйскім ведамстве.

interfax.by