У Берасці Павел Севярынец прэзентаваў новыя выданні БХД



Беларуская хрысціянская дэмакратыя адзначае 100-гадовы юбілей. У межах гэтай падзеі прадстаўнікі аргкамітэта партыі прэзентуюць новыя выданні хрысціянскай тэматыкі.

Са сваімі новымі выданнямі ў Берасце прыехаў сустаршыня БХД Павел Севярынец:

– Дзве кнігі, датычныя хрысціянскай дэмакратыі, унікальныя тым, што пад адной вокладкай сабрана ўся гісторыя хрысціянскай дэмакратыі. Прычым як у выглядзе канцэпцыі, фотаздымкаў, праграмаў, так і ў выглядзе біяграфіі. Нават кваліфікаваныя архівісты нам казалі, што гэта новае слова, што тычыцца хрысціянскай дэмакратыі. Таму спадзяемся, што гэта будзе цікава. Ну, і даволі цікавая кніга – гэта “Беларуская хрысціяснкая азбука”. Здаецца, упершыню міжканфесійная хрысціянская азбука. Ёсць, дарэчы, праваслаўная. Але міжканфесійная хрысціянская азбука ў нас упершыню.

Усяго ў Берасці прэзентавалі пяць кніг, сярод якіх новыя “БХД 1917-2017”, “100 асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” і старыя “Люблю Беларусь”, “Беларуская глыбіня”, “Беларуская хрысціяснкая азбука”. Кошт асобніка на прэзентацыі складаў 5 беларускіх рублёў.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара