Павераны ў справах ЗША павіншаваў беларусаў са святам



Амбасада ЗША ў Беларусі апублікавала зварот Робэрта Райлі, дзе ён віншуе беларусаў з гадаівнай прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце ад імя Злучаных Штатаў.

27 ліпеня спаўняецца 27 гадоў з дня прыняцця беларускай Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. З гэтага моманту пачаўся працэс, які прывёў Беларусь да незалежнасці ў 1991 годзе. Як я не аднойчы казаў, ЗША вельмі падтрымліваюць незалежнасць і самастойнасць Беларусі. Мы віншуем усіх беларусаў з гэтай важнай датай у гісторыі вашай прыгожай краіны”, – адзначаецца ў віншаванні.