Арт-выстава, прысвечаная свету рамана Марціновіча «Мова»



22 кастрычніка ў сталічнай галерэі «Ў» адбудзецца адкрыццё выставы твораў Наталлі Гарачай, прысвечаная ўяўнаму свету «Мовы», а таксама прэзентацыя рускамоўнага перакладу рамана, выдадзенага 34mag.net.

У імпрэзе возме ўдзел аўтар «Мовы» – Віктар Марціновіч:

– Гэта будзе проста арт-выстава, прысвечаная свету “Мовы”. Будзе 12 вялікіх ілюстрацый, будзе сама мастачка, якая гэта рабіла.

Экскурсію па экспазіцыі правядзе сам аўтар раману, які адмыслова для гэтай імпрэзы прыедзе з Вены, дзе ён зараз знаходзіцца ў трохмесячнай камандыроўцы.

Гэта будзе экскурсія не толькі па графічных выявах Наталлі Гарачай, але і па старонках «Мовы», – адзначыў Віктар Марціновіч.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя