Кастынг Рыбака ў Гародні
У Гародні прайшоў кастынг у жаночую групу для удзелу ў нацыянальным адборы конкурсу “Еўравізія 2015”. Кастынг правёў Аляксандар Рыбак. Дзяўчатам прапаноўвалася праспяваць падрыхтаваныя сучасныя песні з народным ухілам.
Задача, якую ставіць пераможца “Еўравізіі 2009” – знайсці і падрыхтаваць дзяўчат для выступу ў міжнародным конкурсе.
– Хачу, каб гэта была Беларусь. І яшчэ крыху тактыкі, бо ўсе еўрапейскія мужчыны любяць славянскіх дзяўчат. Шмат у каго ёсць жонкі ці сяброўкі з Украіны ці з Беларусі. Беларускі дзяўчаты вельмі сціплыя, і калі гэта спалучыць з энергетыкай, якую некаторыя паказалі ўжо тут, то гэта будзе штосьці ўнікальнае.
Кастынг прайшоў ужо ў Магілёве. Пасля Гародні – пройдзе ў Менску і Берасці. Аляксандр Рыбак плануе стварыць групу, якая бы складалася з трох да шасці удзельніц.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя