БГК прыкра прайграў «ПСЖ»



Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова прайграў французскаму «ПарыСэн-Жэрмэн» ў матчы чацвёртага тура групавога этапу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. Напружаная гульня прайшла ў Берасці і завяршылася з лікам 28:29на карысць гасцей. Цягам сустрэчы берасцейцы адчайна чапляліся за свае шанцы і нават незадоўга да фінальнай сірэны былі наперадзе. Аднак, у канцоўцы зорны ПСЖ усё ж давёў сваю перавагу ў класе. На матчы прысутнічала 3500 гледачоў.

Самым выніковым у складзе БГК стаў серб Растка Стойкавіч, які закінуў 7 мячоў. Шэсць разоў вызначыўся Дзяніс Рутэнка. Наступны матч БГК правядзе 15 лістапада на хатняй арэне супраць харвацкага «Заграба».

Беларускае Радыё Рацыя