Час жніва адзначылі на Беласточчыне



У Студзіводах і Аўгустове, што каля Бельска Падляшскага, адбыліся Падляшска-палескія сустрэчы ў традыцыі «Олень по бору ходіт». У час імпрэзы касілі жыта, спявалі жніўныя песні ды танцавалі беларускія танцы з раёнаў Палесся. Сярод калектываў, што выступалі на свяце, былі і калектывы з Беларусі.

Кажа Марыя Карась з калектыву «Танежанкі» з Тонежа, што на Гомельшчыне:

Нашы бабы, нашы маці, ды і мы малыя жалі жыта сярпамі. А жаць жыта — гэта першая справа ў хлебаробаў, у тых людзей, якія жывуць на зямлі. Бо хлеб — гэта наша жыццё, наш працяг. Мы спяваем супольныя песні. Яны любяць гэтыя песні і мы любім гэтыя песні, і спяваем нават разам.

Падчас мерапрыемстваў выступалі таксама калектывы: «Гаманіна» з Менска ды «Жэмэрва» са Студзіводаў.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя