Вывучаю беларускую мову, каб адкрыць для сябе іншы свет



Вывучаць беларускую мову, каб адкрыць для сябе іншы свет…  Аксана Арленка працуе ў Львоўскай палітэхніцы на кафедры лінгвістыкі. Падчас частых паездак у Беларусь, а таксама праз захапленне беларускай літаратурай вывучыла мову суседзяў.

Дзякуючы вывучэнню мовы можна не толькі развіваць сваю навуковую дзейнасць, але і зразумець культуру, абрады і рэаліі Беларусі, кажа Аксана Арленка.

– Я захапляюся славянскімі мовамі: сербскай, польскай, а цяпер я вывучаю і беларускую мову, каб дастасаваць мае навуковыя погляды да разумення свету праз беларускую мову.

Як адзначыла Аксана, у Львове існуе суполка, якая арганізуе рознага кшталту сустрэчы дзеля таго, каб мець магчымасць папрактыкавацца ў веданні беларускай мовы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара