“Не дай злу сябе перамагчы, але перамагай зло дабром”



Мінае 30 гадоў з пакутніцкай смерці капелана “Салідарнасці”, ксяндза Ежы Папялушкі.  Святар паходзіў з Падляшша, з беларускамоўнай сям’і. Быў закатаваны камуністычнымі спецслужбамі за сваю нязломную пазіцыю супраць чалавеканенавісніцкага рэжыму сацыялістычнай Польшчы.

Тысячы жыхароў Варшавы прыйшлі на Святую Імшу ў гонар ксяндза Ежы. Палявы біскуп Польскага Войска Юзэф Груздэк адзначыў, што постаць пакутніка надалей застаецца актуальнаю:

–    Блаславёны ксёндз Ежы Папялушка – гэта сімвал маральнай адвагі, якая вельмі важная ў кожны час і ў кожным месцы. Трэба заўсёды супрацьстаяць злу. Хоць і прыняў пакутніцкую смерць, аднак менавіта ён у рэшце рэшт стаў пераможцам. Бо слава і сведчанне нязломнасці ксяндза Ежы Папялушкі вядомы ва ўсім свеце.

Ксёндз Ежы Папялушка прызнаны блаславёным. Сёлета ў Ватыкане пачаўся кананізацыйны працэс.

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара