Ці чакае беларускія тавары еўрапейскі рынак?



Эканаміст Барыс Жаліба ацэньвае перспектывы для беларускіх тавараў на еўрапейскім рынку.

Беларускі кіраўнік паставіў перад Міністэрствам замежных спраў і урадам задачу “ўзгрызацца ў еўрапейскі рынак”. Які тут перспектывы?

Барыс Жаліба: Мяркую, што нашы пазіцыі, як і раней, даволі сціплыя. Асноўную частку з таго, што ідзе на еўрапейскі рынак, складаюць нафтапрадукты, а вось, калі казаць пра нейкія тавары лёгкай прамысловасці альбо тэхнікі, тот тут мы не можам складаць канкурэнцыю заходнім таварам. Беларускія тэхналогіі знаходзяцца на нізкім узроўні, таму можна патрабаваць “угрызацца у еўрапейскі рынак”, але толку ад гэтага вялікага не будзе. Як кажуць, колькі не называй соль цукрам, саладзей ад гэтага не будзе.

РР: А калі казаць пра IT-тэхналогіі?

Барыс Жаліба: Вось тут і насамрэч ёсць даволі добрыя перспектывы, улічваючы, што ўжо зараз прадукт, які вырабляе Парк высокіх тэхналогій, заказваюць менавіта на Захадзе. Таму мы бачым, што ў работнікаў гэтай сферы сёння і заробкі высокія.

РР: Расея працягне заставацца асноўным рынкам для беларускіх тавараў?

Барыс Жаліба: Так, хаця трэба разумець, што гэта даволі небяспечная тэндэнцыя для беларускай эканомікі – мець толькі адзін вектар. Трэба пашыраць рынкі і рабіць свае тавары больш канкурэнтаздольнымі.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя