На літоўска-польскай мяжы затрымана буйная кантрабанда тытуню



Амаль 31 тысячу пачак цыгарэт затрымалі на літоўска-польскай мяжы. Яе паміж аконных шыбаў у прычэпе перавозіла фура з літоўскімі нумарамі.  Кошт канфіскаванай cупрацоўнікамі падляшскай мытна-падатковай службы кантрабанды ацэньваецца ў 400 тысяч злотых. Паведаміў прэс-сакратар Радаслаў Ганцэвіч.

– Канфіскаваныя тытунёвыя вырабы накіраваныя ў продаж. Страты дзяржаўнай казны ад гэтай кантрабанды cклалі б 80 тысяч злотых. Нелегальны тавар трапіў у крамы, фура зараз знаходзіцца на паркінгу ў Сувалках. За такую буйную кантрабанду прадугледжана да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Выкрыць кантрабанду, якую перавозіў 66-гадовы грамадзянін Літвы, дапамог службовы сабака.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: bialystok.scelna.gov.pl