ЗША назіраюць за дзеяннямі Расеі ў Беларусі



«Мы назіраем да дзеяннямі Расеі ва ўсёй Заходняй вайсковай акрузе, у Беларусі, Сірыі, на Каўказе, узбярэжжы Чорнага мора, у тым ліку і ва Украіне. Я бачу, як расце інфраструктура Расеі ўздоўж паўночнай мяжы з Украінай, а таксама ў Растове», – заявіў камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнант Бен Ходжэс.

Генерал-лейтэнант Бен Ходжэс

Між тым, наступленне Расеі ў цэнтральную частку Украіны Ходжэс лічыць малаверагодным варыянтам развіцця падзеяў. У той жа час Масква, па меркаванні амерыканскага генерала, будзе выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы дэстабілізацыі сітуацыі ў Украіне, каб яна не стала сябрам Еўразвязу, NATO і не інтэгравалася з Захадам эканамічна.

Ходжэс адзначыў, што зараз адзіны магчымы варыянт вырашэння канфліктуў Данбасе – так ці інакш прымусіць Маскву сурʼёзна выконваць менскія пагадненні.