У Гомелі палівачная машына наехала на дзяўчынку
У Гомелі палівальная машына наехала на сямігадовую дзяўчынку.
ДТЗ здарылася прыблізна ў 13.00 1 жніўня. 31-гадовы вадзіцель, кіруючы грузавіком з палівальнай цыстэрнай „ЗІЛ”, здзейсніў наезд на дзяўчынку, якая знаходзілася на тратуары ў раёне пешаходнага пераходу.
Як паведаміла БелаПАН інспектар аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскай вобласці Дар’я Смаляк, грузавік рухаўся па асфальтаванай тратуарнай дарожцы ў раёне перасячэння вуліц Яфрэмава і Герояў-Падпольшчыкаў. Пры з’ездзе з дарожкі, якая прымыкае да праезнай часткі, дзе арганізаваны рэгуляваны пешаходны пераход, грузавік заднім правым колам наехаў на дзіця. Дзяўчынка шпіталізаваная ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы хуткай дапамогі.