Мастакі з Гародні на выставе “Колеры Нёмана”
Гарадзенскія мастакі прадставілі свае працы на міжнароднай выставе ў літоўскім горадзе-пабраціме Гародні – Алітусе. Выстава мела назву “Колеры Нёмана”. Галоўнай тэмай выставы былі “плямы” і яна сабрала мастакоў як з літоўскіх, так і беларускіх гарадоў.
Пра выставу распавядае кіраўнічка гарадзенскай выставачнай залы Ірына Сільвановіч:
– Мы ўзялі таксама мастакоў з Бярозаўкі. Бярозаўскі “Шклозавод” вельмі вядомы, мастакі Сяргей Шыцік і Галіна Сідарэвіч прынялі ўдзел у нашым вернісажы. У гэтай выставе акрамя шкла можна ўбачыць і кераміку, і вядомых нашых гарадзенскіх мастакоў Яўгенія Адзіночанку, Васіля Мартынчука, а таксама жывапісцаў – Вікторыю Ільіну і Аляксандра Сільвановіча.
Арганізатарам выставы ў Алітусе была галерэя “22 прыступкі”. Пасля выставы ў Літоўскай Рэспубліцы каля Алітуса адмыслова для беларускіх мастакоў быў арганізаваны пленер, які доўжаўся амаль тыдзень.
Беларускае Радыё Рацыя