Люстрацыя: ці патрэбна яна ў Беларусі?



Адным з самых складаных і найважнейшых пытанняў будаўніцтва новай дзяржавы з’яўляецца люстрацыя – ачышчэнне дзяржаўных органаў ад карупцыі, злоўжыванняў уладай, казнакрадства і іншай адмоўнай спадчыны посткамуністычнай мінуўшчыны.

Наконт люстрацыі у Беларусі апытаныя жыхары Бярозы аказаліся як ніколі аднадушнымі:

– Калі  існуе закон, то ён павінен выконвацца. Калі нехта не выконвае закон, зразумела, што яго трэба за гэта пакараць. Люстрацыя нам патрэбная.

– Трэба. Таму што шмат людзей жыве не па сродках.

– Трэба, каб праверылі нашае начальства, дзе яны набралі столькі багацця, і чаму пенсіянеры жывуць за 200 даляраў пры такіх вялікіх коштах. Няма грошай для нас. Адкуль яны маюць столькі грошай?

– Зразумела, добра было б даведацца адкуль у іх багацце і на каго і для каго яны працуюць.

Але людзі ўпэўнены, што пры гэтай уладзе люстрацыя немагчымая. Савецкая спадчына ў выглядзе абману, крадзяжу, карупцыі, махлярства апутала ўсе галіны ўлады. Няма каму правяраць.

Беларускае Радыё рацыя, Бяроза

Фота abogadoruso.com