У Беластоку пройдзе рэканструкцыя бітвы 1920 года



Беласток адсвяткуе 97-ю гадавіну бітвы з часоў польска-бальшавіцкай вайны 1920 года. На вуліцах Беластока адбудзецца рэканструкцыя адной з сутычак з удзелам груп з Польшчы, Калінінграда і Беларусі. На месцы рэканструкцыі з’явяцца таксама два танкі часоў Першай сусветнай вайны, кажа  арганізатар  мерапрыемства Войцэх Гэрнік:

– Будзе каля 140 рэканструктараў, прыедуць удзельнікі з Расеі і Беларусі. Спадзяемся, што будзе цікава.

Так званая „Беластоцкая бітва” была найбольшай вайсковай падзеяй у гісторыі горада. Раніцай 22 жніўня 1920 года польскія войскі хутка адбілі Беласток з рук бальшавікоў. Рэканструкцыя адной з сутычак бітвы адбудзецца 20 жніўня ў 13 гадзін на скрыжаванні вуліц Варшаўскай і Палацовай.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя