Рыга запрашае Беларусь у свой порт



Латвія прапануе Беларусі выгадныя ўмовы працы ў порце Рыгі, заявіў у інтэрв’ю праграме „Галоўны эфір” тэлеканала „Беларусь 1” вечарам 19 кастрычніка мэр латвійскай сталіцы Ніл Ушакоў.

„Рыжскі порт можа прапанаваць Беларусі адлегласць — бліжэй няма нічога, вельмі канкурэнтаздольныя цэны і высокі ўзровень паслуг”, — сказаў чыноўнік.

Паводле яго слоў, за кошт гэтага латвійскі бок выйграе ў партнёраў з іншых краін, у прыватнасці Літвы.

riga

Беларускае Радыё Рацыя

Фота infranews.ru