Ліса Лізка, якая жыве ў Паставах
Сям’я Вярцінскіх з Паставаў становіцца вядомай, дзякуючы свайму гадаванцу – лісе Лізе, якую яны трымаюць у сябе дома. Узяць яе маленькай прапанавалі знаёмыя, якія выратавалі дваіх лісянят ад галоднай смерці, – цяпер ліса Лізка для іх як чалец сям’і, з якім вельмі цікава, – кажа Вольга Вярцінская:
– З ёй значна больш цікава, чым, напрыклад, з сабакам, або катом. Таму што яна хутка робіцца больш дарослай, яна ўмее прыстасавацца, яна ўмее разумець настрой, умее заняць тую нішу, я маю на ўвазе псіхалагічнай прасторы, якую ёй у сучасны момант дазволена. Яна ніколі не дакучае, яна гуляе, яна запрашае да гульні. Калі ў цябе няма настрою, то бок яе пасыл не прыняты, то яна пакідае цябе ў спакоі і займаецца сваімі справамі.
Па словах Вольгі Вярцінскай, ліса Лізка прыжылася ў іх, і хоць некалькі разоў збягала, усё адно вярталася назад. Яна любіць мыцца, ласавацца цукеркамі і сырам, але не любіць заставацца адна.
[Not a valid template]
Цалкам матэрыял.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.