«Пікнік беларускага слова» ў Трасцянцы



Гукі беларускай мовы несліся ў Трасцянцы. Тут прайшоў «Пікнік беларускага слова». Адбыліся сустрэчы з беларускімі аўтарамі з Беласточчыны і з Беларусі.

«Найважнейшае багацце гэтага мерапрыемства гэта двухмоўнасць», —  кажа арганізатар пікніка, Віктар Стахвюк:

— У нас праходзіць пікнік на дзвюх мовах: літаратурная беларуская мова, бо ў нашых беларускіх школах, якіх некалі было 185, мы вывучалі дзяржаўную мову і таксама літаратурную беларускую мову, якая створана са шматлікіх дыялектаў, цэнтралізавана, але апрача таго ёсць яшчэ мовы, якія некалі называлі дыялектамі: наша падляшская беларуская, стараруская мова.

Пра сваю творчасць на «Пікніку беларускага слова» распавялі Ірына Мацкевіч з Менска, Алесь Аркуш з Полацка ды падляшскія творцы – Барбара Гаральчук і Міра Лукша.

Цалкам матэрыял пра падзею:

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара