У Пінску з’явяцца 50 камер відэаназірання
У Пінску праваахоўныя органы ўзмацняюць кантроль за парадкам на вуліцах гораду і ў грамадскіх месцах. Для гэтага напрацягу года ў горадзе над Пінай з’явіцца 50 камер відэаназірання.
Пакуль камеры відэаназірання ўсталяваныя ў самых небяспечных месцах, адзначыў супрацоўнік гарадскога аддзелу аховы Андрэй Вярэніч:
– На працоўнае месца ў аддзяленні ўнутраных справаў выведзеныя пэўныя камеры з месцаў дзе найбольш часта адбываюцца правапарушнні. За гэтымі месцамі вядзецца назіранне дзяжурным.
Тое, што камеры відэаназірання дзейсная мера ў барацьбе са злачыннасцю, лічыць і кіраўнік Пінскага ГАУСа Валерай Грынько. Паводле яго слоў, праваахоўнікі, дзякуючы відэазапісу ўжо выявілі некалькі злачынцаў.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя