Вырубка дрэў у Белавежскай пушчы працягваецца



З пачатку гэтага года ў трох прыпушчанскіх надлясніцтвах (Броўск, Гайнаўка і Белавежа) вырубілі каля 93 тысяч дрэў – паведамляе дырэкцыя дзяржаўных лясоў. Большасць дрэў была ліквідавана ў рамках гэтак званай санітарнай чысткі. Дрэвы былі заражаныя караедам. Супраць высечкі дрэў пратэстуюць эколагі, а Еўрапейскі трыбунал справядлівасці заклікаў Польшчу спыніць вырубку ў Белавежскай пушчы. Радны прыпушчанскай гміны Нараўка Лявон Хлябіч лічыць, што санітарная вырубка неабходная, каб пушча заставалася зялёнай.

Калі хтосьці кажа, што высякаюць дрэвы ў пушчы, то гаворыць няпраўду. Калі караед знішчыў дрэва, то яно ўжо не называецца дрэвам, а драўнінай. І леснікі не высякаюць дрэў, а толькі шукаюць такія мёртвыя дрэвы.

Белавежская пушча на польскім баку займае тэрыторыю звыш 60 гектараў, з чаго 10 гектараў належыць Белавежскаму нацыянальнаму парку. Міністэрства асяроддзя і леснікі кажуць, што вырубка лесу не праводзіцца на тэрыторыі парку.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя