„Тэхнабанк” пачынае выплаты Tax Free ў Гомелі і Магілёве



У Гомелі з 15 жніўня атрымаць выплаты па чэках такс-фры можна ў аддзяленні ААТ „Тэхнабанк” на вуліцы Савецкая, 60 (універмаг „Гомель”).

У Магілёве з 22 жніўня вяртанне выплат па сістэме такс-фры будзе ажыццяўляцца ў аддзяленні банка па Мінскай шашы, 31 (гандлёвы цэнтр „Парк Сіці”).

Выплаты будуць рабіцца па чэках сістэм такс-фры: Global Blue, Tax Free Premier, Tax Free Worldwide, Tax Card, Litofolija, Innova Tax Free.

Раней выплаты па вяртанні ПДК ажыццяўляліся толькі ў аддзяленнях банка ў Менску.

Падатак на дададзены кошт у розных краінах, дзе дзейнічае сістэма такс-фры, можа складаць ад 3 да 25%.

БелаПАН