У Расеі здалі ў металалом ракеты. Адна з іх выбухнула



Пра трагедыю на базе прыёму металалому ў расейскай Чыце паведамілі следчыя органы.

Напярэдадні невядомыя здалі ў металалом тры ракеты.

Адна з іх выбухнула, калі супрацоўнікі пачалі рэзаць метал – абодва загінулі, яшчэ адзін шпіталізаваны.

Момант выбуху трапіў на відэа з рэгістратара машыны, якая праязджала непадалёк.

Расейскія СМІ паведамляюць, што на месцы выбуху знойдзены часткі ракеты ад зенітна-ракетнага комплексу С-200 „Ангара”.

Якім чынам яны трапілі ў металалом, не паведамляецца.

Зенітны комплекс С-200 быў прыняты на ўзбраенне ў 1967 годзе.