Жыхар Паўночнай Карэі па моры ўцёк у Паўднёвую
Жыхар КНДР уцёк у Паўднёвую Карэю, пераплыўшы марскую мяжу. Пра гэта паведаміла Yonhap са спасылкай на аб’яднаны камітэт штабоў Паўднёвай Карэі.
Па словах вайскоўцаў, перабежчык быў уратаваны на воставе Г’ёдан паблізу мяжы ў Жоўтым моры ў ноч на 11 жніўня. У час назірання за памежным раёнам паўднёваамерыканскі марскі пехацінец выявіў перабежчыка і стаў яго ратаваць.
Пакуль не паведамляецца, як менавіта 20-гадовы маладзён перасек марскую мяжу.
Адзначаецца, што ў ліпені 5 жыхароў Паўночнай Карэі перасеклі марскую мяжу ў Японскім моры на невялікай лодцы. Усяго сёлета 11 жыхароў КНДР уцяклі ў Паўлнёвую Карэю, у 2016 годзе такіх выпадкаў было 7.
Воды ў Жоўтым моры паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй падзяляе Паўночная памежная лінія, у аднабаковым парадку створаная амерыканскім вайсковым камандаваннем у пачатку 50-ых гадоў 20 стагоддзя і не прызнаная дагэтуль афіцыйна ўрадам КНДР.
Беларускае Радыё Рацыя