ДТЗ у Маларыцкім раёне, пацярпелі кіроўца і дзеці



Берасцейка і двое малалетніх дзяцей пацярпелі ў дарожна-транспартным здарэнні, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні ДАІ УУС аблвыканкама.

Аварыя адбылася 10 жніўня прыблізна ў 12.40 у Маларыцкім раёне. Паводле папярэдняй інфармацыі, 37-гадовая жыхарка абласнога цэнтра рухалася на аўтамабілі „Фольксваген Пола” па дарозе Р17 Берасце-Олтуш-мяжа Украіны ў кірунку в.Олтуш. На 62-м км кіроўца не справілася з кіраваннем, выехала на паласу сустрэчнага руху, пасля чаго аўтамабіль перакуліўся.

У выніку аварыі жанчына, а таксама двое яе сыноў васьмі і двух гадоў атрымалі траўмы. Жанчына і дзеці былі прышпіленыя.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама