100 год таму нарадзіўся першы беларускі кардынал Казімір Свёнтак



У эстонскім горадзе Валга, 100 год таму, нарадзіўся першы беларускі кардынал Казімір Свёнтак. Спачатку ён марыў стаць філолагам, але пілігрымка ў Пінск да труны біскупа Зыгмунта Лазінскага цалкам змяніла ягоны светапогляд. У горадзе над Пінай пачаўся доўгі душпастарскі шлях Свёнтка.

kazimir-sviontek

Гаспадыня дома, дзе амаль 40 год жыў кардынал, Барбара Шыманская адзначыла, што Зыгмунт Лазінскі ўсё жыццё быў заступнікам кардынала:

– Вось памятаю, такі выпадак быў: палілі печкі, і яму патрэбныя былі дровы і пэўная сума грошай. Ён пайшоў да труны біскупа Лазінскага і памаліўся, і папрасіў, каб ён неяк дапамог яму. На наступны дзень, я памятаю, ён падыходзіць, адчыняе касцёл… а гэта зіма была, і раптам падыходзіць да яго мужчына і гаворыць: “Калі ласка, Вам грошы!” І такую суму грошай даў, якой не хапала. Ён кажа: “Я ўпэўнены, што гэта зрабіў біскуп Лазінскі”.

86-гадовая Альбіна Смолка, чыя сям’я сябравала з кардыналам, паведамілі, што перажыць цяжкія часы ўдалося дзякуючы згуртаванасці:

З кардыналам пазнаёміліся з самага першага дня, як ён толькі прыехаў Пінск. Было гэта ў 1954 годзе. Наша сям’я пазнаёмліся з ім падчас сустрэчаў у касцёле. Вельмі паважаны чалавек быў, вельмі добры. Заўсёды імкнуўся дапамагчы і параіць: што трэба і як трэба? 

Кардынал за вернасць Богу прайшоў праз сталінскія лагеры. У 1954 годзе вярнуўся з 10-гадовай высылкі і ўжо ў снежні разам з вернікамі адрадзіў дзейнасць касцёлу. Свёнтак памёр у Пінску 21 ліпеня 2011 году на 97-м годзе жыцця. Пахаваны ў крыпце касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя