Спынены канал незаконнай транзітнай міграцыі праз Беларусь



Супрацоўнікі асобнай службы актыўных мерапрыемстваў і Смаргонскай памежнай групы падчас міжнароднай аперацыі са службай аховы дзяржграніцы пры МУС Літвы спынілі незаконную дзейнасць міжнароднай злачыннай групы.

Яе ўдзельнікі арганізавалі канал незаконнай транзітнай міграцыі грамадзян Індыі з Масквы ў Літву праз тэрыторыю Беларусі. Іх асобы, а таксама ролі ў злачыннай схеме устаноўлены як у Беларусі, так і ў Літве.

Раніцай 11 жніўня ў Ашмянскім раёне на трасе Менск-Вільня быў затрыманы аўтамабіль Opel, якім кіраваў грамадзянін Беларусі 1979 года нараджэння. Мужчына перавозіў двух замежнікаў, якія назваліся грамадзянамі Індыі. Дакументаў, якія сведчаць асобу, яны прад’явіць не змаглі.

Пры праверцы было ўстаноўлена, што затрыманыя 26-гадовыя грамадзяне Індыі прыбылі ў Беларусь з мэтай незаконна трапіць у краіны Еўразвяза. Грамадзяніну Беларусі такі род заняткаў ужо быў знаёмы: у ліпені ён ажыццявіў незаконную перавозку з Масквы ў Беларусь трох грамадзян Пакістана таксама для далейшай незаконнай міграцыі ў краіны ЕЗ.

Па фактах супрацьпраўнай дзейнасці ў дачыненні да грамадзяніна Беларусі і іншых неўстаноўленых асоб пачата крымінальная справа. Для далейшага разбору затрыманыя замежнікі і грамадзянін Беларусі дастаўлены ў Смаргонскую пагранічную групу.

gpk.gov.by

Фота ГПК