У Берасці за круглым сталом абмяркуюць рост цэн



’’Рост цэн’’ – круглы стол пад такой назвай рыхтуецца ў Берасці. Яго арганізатарамі выступілі сябры абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі сумесна з менскімі экспертамі і з рэдакцыяй ’’Брэсцкай газеты’’.

Адзін з галоўных арганізатараў мерапрыемства Уладзімір Вуек расказвае пра актуальнасць такой сустрэчы:

– Сітуацыя, якая склалася ў нашай краіне, менавіта, рост цэнаў, якія непараўнальныя з даходамі беларусаў, на гэту тэму пройдзе круглы стол. Эксперты выкажуць сваё бачанне, прапануюць варыянты выхаду з сённяшняй эканамічнай сітуацыі. Напрыклад, Леў Марголін будзе гаварыць пра рэформы і як знайсці рэсурсныя грошы на правядзенне гэтых рэформ.

Мерапрыемства запланавана на 24-га кастычніка, пачатак а 12-й гадзіне, месца правядзення ўдакладняецца.

Беларускае Радыё Рацыя