Лукашэнка: Расейская мова сёння – гэта дабро для нас



У інтэрв’ю тэлеканалу „Россия 24” Лукашэнка заявіў, што не можа размаўляць па-беларуску, бо „ў беларускай не заўжды можна знайсці патрэбныя для размовы словы”.

Паводле Лукашэнкі, „расейская мова сёння – гэта дабро для нас”:

„Я часта пра гэта кажу, што беларуская мова адносна маладая. Бо ў шмат якіх пытаннях, тэмах, асабліва ў тэрміналогіі (фізіка, хімія, матэматыка), у нас папросту няма адпаведных паняццяў у беларускай мове”.

Паводле Лукашэнкі, яго душа – у расейскай мове, таксама як і ў абсалютнай большасці беларусаў.

„Тыя, хто крытыкуюць сёння расейскую мову, яны, можа, і не праціўнікі яе, а папросту такім чынам хочуць падняць беларускую мову да ўзроўню расейскай мовы”, — лічыць Лукашэнка.