Амбасадараў краін Еўразвязу выклікалі ў МЗС Беларусі



Пра гэта паведамляе сайт ucpb.org са спасылкай на ўласныя крыніцы. З іх слоў, у замежна-палітычным ведамстве гаворка ішла пра неадкладнае зняццё кропкавых санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. На сустрэчы пра гэта вёў размову начальнік упраўлення МЗС Беларусі Дзяніс Сідарэнка. «Афіцыйны Менск вельмі незадаволены пазіцыяй Брусэля, які няздольны адэкватна ацаніць новую рыторыку Лукашэнкі, роўна як «вызваленне» Бяляцкага, «міратворчую місію» ва ўкраінскім пытанні. Прычым беларускі бок у катэгарычнай форме настойвае на ліквідацыі самога спісу, а не ў выкрэсліванні з яго асобных персанажаў», – паведаміла крыніца.

Аднак ня ўсе кіраўнікі дыпламатычных місій пагадзіліся з роляй вінаватага вучня. Мідаўскім чыноўнікам нагадалі і 2010 год, і новую крымінальную справу Юрыя Рубцова, і расправу над моладзевымі актывістамі.

Беларускае Радыё Рацыя