На месцы палаца Слізеняў адбылося вясковае свята
У вёсцы Новадзявяткавічы Слонімскага раёна на месцы былога палаца Альфрэда Слізеня адбылося вясковае свята “Добры дзень, суседзі!”.
Палац быў пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя. У 1861 годзе палац Слізеняў маляваў Напалеон Орда. А падчас Другой сусветнай вайны яго спалілі савецкія партызаны. Цяпер ад сядзібы Слізеняў засталося толькі некалькі пабудоў.
Вясковае свята “Добры дзень, суседзі!” пачалося шчырым вітаннем вяскоўцаў са святам і песнямі ў выкананні мясцовых культасветработнікаў. Падчас свята працавалі ў вёсцы дзіцячыя атракцыёны, мясцовыя крамы, прадаваліся розныя сувеніры. У свяце прынялі ўдзел і вяскоўцы з суседняй вёскі Міжэвічы. А праз два тыдні падобнае свята адбудзецца ў Міжэвічах, дзе выступяць і суседзі з Новадзявяткавічаў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён