Васіль Корабаў: Крымінальны ціск не супыніць працу прафсаюза
„Крымінальны ціск на незалежны прафсаюз РЭП не супыніць яго працы за правы працоўных”, – мяркуе кіраўнік рэгіянальнай гарадзенскай суполкі незалежнага прафсаюза РЭП Васіль Корабаў.
Сябры прафсаюза ў зімовых і вясновых акцыях сёлета, прымалі актыўны ўдзел. Улады гэтым дакументам парушылі базавыя прынцыпы права на працу. Прычым, гэтыя правы былі задэкляраваныя і прынятыя краінай у Канстытуцыі і міжнародных пагадненнях, кажа Васіль Корабаў:
– Калі наступіць аднаўленне дыкрэту з 1-га кастрычніка, народ зноў будзе выходзіць на плошчы. Мне здаецца, што народу будзе нашмат болей, чым было ўзімку і вясной. А што датычыць працы прафсаюзу з фінансавага боку, то я магу сказаць адно, пасля вось гэтага ціску, гэтых крымінальных спраў, да мяне ўжо неаднаразова паступалі званкі з Мастоў, з Валкавыску, дзе людзі кажуць, як паступіць. Будзем ствараць новыя суполкі ў тых гарадах, дзе іх няма.
Як кажа Васіль Корабаў, існуе міжнародная практыка дапамогі і салідарнасці прафсаюзных арганізацый паміж сабой, як сяброў Міжнароднай арганізацыі працы. Беларусь, як краіна, прызнала гэтыя прынцыпы, падпісаўшы яе канвенцыі, але на практыцы, улады іх не выконваюць.
Беларускае Радыё Рацыя