У Беластоку аднаўляюць габрэйскія могілкі



Падымаюць скінутыя мацэвы, мыюць іх і малююць габрэйскія літары ў залаты колер. Валанцёры з Нямеччыны, Польшчы і ЗША аднаўляюць габрэйскія могілкі ў Беластоку, якія за многія гады былі амаль цалкам знішчаныя. Валанцёры працуюць ужо 5 дзён, і пры гэтым пазнаюць габрэйскую гісторыю Беластока.

Якуб Паплаўскі:

Я чышчу надмагілле. Трэбы прыбраць зямлю і мох, што ў літарах, каб было магчыма адмаляваць іх.

Даніэль Жамойтук:

Я з Нямеччыны, у мяне польскія карані. Мы спрабуем падняць мацэву настолькі, наколькі гэта магчыма. Летась нам удалося падняць 301 можа сёлета ўдасца больш.

Люсі Лісоўская, Цэнтр грамадскай-адукацыі Польшча-Ізраіль у Беластоку:

Я вельмі ўдзячная жыхарам Беластока за тое, што яны прыходзяць і дапамагаюць нам у гэтым праекце. Але не толькі калі ёсць нехта з-за мяжы, прыходзім увесь год.

Праект Цэнтра грамадскай адукацыі Польшча-Ізраіль у Беластоку па аднаўленні беластоцкіх габрэйскіх могілак існуе ужо 5 гадоў. За гэты час было адноўлена каля 600 надмагільных камянёў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток