Журналісты назвалі галоўныя праблемы этыкі ў беларускіх СМІ
Найбольш частымі парушэннямі этыкі ў беларускіх медыя калегі назвалі заангажаванасць журналістаў, аднабаковую падачу інфармацыі і перадрук матэрыялаў без спасылкі на першакрыніцу.
Такія вынікі даследавання, якое сярод калег правяла прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Сябрам БАЖ праз унутраную рассылку і ў прафесійнай суполцы ў Facebook прапаноўвалася ацаніць, з якімі асноўнымі праблемамі прафесійнай этыкі яны сутыкаюцца найчасцей.
У апытанні ўзялі ўдзел больш за 200 сябраў журналісцкай супольнасці. І вось як размеркаваліся меркаванні рэспандэнтаў паводле балаў ад 0 да 10.